Ваявала супраць СССР і Германіі, але не за Беларусь: што такое Армія Краёва

Ваявала супраць СССР і Германіі, але не за Беларусь: што такое Армія Краёва

Беларускія ўлады вырашылі абвясціць вайну ўжо памерлым ваярам і знішчаюць помнікі Арміі Краёвай. Што з сябе ўяўляла гэта армія, чые месцы пахавання разбураюцца і чаму раптам рэжым Лукашэнкі зладзіў тут ідэалагічную барацьбу? Еўрарадыё даведалася ў гісторыка Алеся Пашкевіча.

Армія Краёва — ваеннае фармаванне, якое дзейнічала з 1942 да 1945 года на тэрыторыі даваеннай Польшчы.

Еўрарадыё: Адкуль узялася Армія Краёва?

Алесь Пашкевіч: Дзейнасць гэтай падпольнай арміі на нашых землях — вынік таго, што палова заходняй часткі Беларусі перад вайной уваходзіла ў склад польскай дзяржавы. Натуральна, там была польская ўлада, былі людзі, лаяльныя Польшчы, якія жадалі працягу гэтай улады.

Яны былі незадаволеныя тым, што ў 1939 годзе гэта дзяржава перастала існаваць. Яе землі аказаліся падзеленыя паміж нацысцкай Германіяй і сталінскім Савецкім Саюзам. Заходняя Беларусь апынулася пад уладай СССР.

Ваявала супраць СССР і Германіі, але не за Беларусь: што такое Армія Краёва
Так выглядалі магілы польскіх салдат у Мікулішках. Цяпер іх зраўнялі з зямлёй / facebook.com/mark.zanevskij

А. П.: Безумоўна, Армія Краёва — гэта была рознабаковая з’ява, супярэчлівая. Яе так трэба і ацэньваць. Нельга сказаць адназначна, што яны былі добрыя ці кепскія. Было ў іх дзейнасці вельмі шмат рознага. Усё залежала ад мясцовых стасункаў, ад пазіцыі камандавання і ўвогуле ад саміх людзей. Заўсёды, калі ёсць чалавек са зброяй, вельмі шмат залежыць ад яго ўласнай пазіцыі.

Паміж беларускім насельніцтвам і польскай уладай не вельмі добра складаліся стасункі ў міжваенныя часы. Асабліва не вельмі добра ў людзей, якія хацелі праводзіць беларускую дзейнасць, былі беларускімі актывістамі. Людзі, якія змагаліся з беларускім рухам перад вайной, шчамілі актывістаў, раптам атрымалі магчымасць прыйсці і звесці з імі рахункі рознымі спосабамі. 

Ваявала супраць СССР і Германіі, але не за Беларусь: што такое Армія Краёва
Якой была і стала брацкая магіла салдат АК каля вёскі Качычы Карэліцкага раёна / калаж Еўрарадыё

А. П.: У цывілізаваным грамадстве прынята, што любыя магілы, каму б яны ні належалі, нельга чапаць і здзекавацца з іх. Таму што з мёртвымі не ваююць. З пункту гледжання маральнага, чалавечага, хрысціянскага — гэта варварства.

Фактычна праз гісторыю паказваюць дулю сучасным людзям. Гэта змаганне з ідэйнымі апанентамі не толькі па-за межамі краіны, але і ўнутры. І тут усё лагічна — сваёй ідэалогіі ў Лукашэнкі стварыць не атрымалася, каб яна брала кагосьці за сэрца, за душу. Таму ўключае грубую сілу.

І гэта не сёння пачалося, не два-тры гады таму. Яшчэ калі Лукашэнка праводзіў рэферэндум у 1996 годзе, ён біў па мове, па сімволіцы, па Дні незалежнасці. Для чаго гэта было? Трэба было проста ўдарыць маральна па апанентах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі