Падчас паветранай атакі РФ на Украіну ў Польшчу прыляцеў "неапазнаны аб'ект"

На мяжы Польшчы і Украіны "заблукаў" расійскі ўдарны беспілотнік (ілюстрацыйнае фота)

На мяжы Польшчы і Украіны "заблукаў" расійскі ўдарны беспілотнік (ілюстрацыйнае фота) / Reuters

26 жніўня падчас паветранай атакі РФ на Украіну ў Польшчу прыляцеў праз украінскую мяжу "неапазначны аб'ект". Ён паглыбіўся на польскую тэрыторыю на 25 кіламетраў, пасля чаго знік. Яго шукаюць, піша wyborcza.pl.

Ва Узброеных сілах Польшчы запэўніваюць, што гэта не ракета. Аб'ект быў зафіксаваны як мінімум трыма радыёлакацыйнымі станцыямі. І яго збіраліся збіць. Гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра дрон-камікадзэ.

У панядзелак Расія нанесла па Украіне камбінаваны паветраны ўдар. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў яго "адным з найбольшых", у ім удзельнічалі "больш за сотню ракет розных тыпаў і каля сотні "шахедаў". Польшча раніцай 26 жніўня падымала ў паветра авіяцыю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі