Зяленскі назваў расійскі паветраны ўдар па Украіне "адным з найбольшых"

Пасля ракетнага ўдару ў Адэскай вобласці, 26 жніўня 2024-га

Пасля ракетнага ўдару ў Адэскай вобласці, 26 жніўня 2024-га / t.me/dsns_telegram/

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў расійскі паветраны ўдар па Украіне 26 жніўня "адным з найбольшых". Ён быў камбінаваны. У ім удзельнічалі "больш за сотню ракет розных тыпаў і каля сотні "шахедаў". Зяленскі падкрэслівае, што мэтай удару была крытычная грамадзянская інфраструктура "ад Харкаўшчыны і Кіева да Адэсы і заходніх абласцей". Ёсць загінулыя і дзясяткі параненых.

Па ўсёй Украіне ідзе ліквідацыя наступстваў. "Шмат пашкоджанняў у энергетыцы", — кажа ў відэазвароце Уладзімір Зяленскі. Ён паабяцаў, што электрычнасць вернецца.

"Пуцін сабе не змяняе: гэта хворая істота — усім ужо даўно зразумела, — гаворыць Зяленскі. — Але так жа зразумела: ён можа рабіць толькі тое, што свет яму дазваляе рабіць. Слабасць, недастатковасць рашэнняў у адказ сілкуе тэрор. І кожны лідэр, кожны наш партнёр ведае, якія моцныя рашэнні патрэбныя, каб усю гэтую вайну спыніць, і спыніць справядліва. Не можа быць ва Украіне абмежаванняў у дальнабойнасці, калі ў тэрарыстаў няма такіх абмежаванняў. Не можа быць у абаронцаў жыцця абмежаванняў у зброі, калі Расія выкарыстоўвае і ўласную зброю ўсіх тыпаў, і "шахеды", і балістыку з Паўночнай Карэі. Амерыка, Брытанія, Францыя, іншыя партнёры маюць сілу, каб дапамагчы нам спыніць тэрор. Патрэбныя рашэнні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі