Мясніковіч прыдумаў, куды дзяваць электрычнасць з БелАЭС

Мясніковіч прыдумаў, куды дзяваць электрычнасць з БелАЭС

У Беларусі арыентуюцца пераважна на будаўніцтва жылля з электрычным ацяпленнем. Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч заявіў 12 снежня на сустрэчы з калектывам ААТ "МАПІД", перадае БЕЛТА.

Для ацяплення ён прапанаваў выкарыстоўваць электраэнергію з Беларускай АЭС. "Электразабеспячэнне будзе вырашаць у тым ліку пытанні цеплазабеспячэння з улікам дастатковай магутнасці атамнай станцыі", — патлумачыў Мясніковіч. 

Месяц таму на нарадзе па беларускай энергетыцы Аляксандр Лукашэнка задаўся пытаннем, куды дзяваць электраэнергію, якую будзе даваць БелАЭС. Ён запатрабаваў ад урада распрацаваць "выразны і рэалістычны план пашырэння напрамкаў выкарыстання электраэнергіі ў прамысловасці, аграрнай сферы, транспарце, IT-сектары, ЖКГ, побыце ды іншых галінах". 

Распавядаючы пра сваю задуму, Мясніковіч заявіў, што ў кожнай кватэры павінна быць індывідуальнае рэгуляванне ацяплення. "Павінен быць індывідуальны ўлік на кожную кватэру, для гэтага спатрэбяцца адпаведныя разводкі і г.д. Каб чалавек рэгуляваў ацяпленне не форткай, а спецыяльным прыборам і плаціў у залежнасці ад таго, колькі ён спажывае электраэнергіі на гаспадарча-бытавыя мэты і на патрэбы ацяплення", — заявіў ён.

Першы ў Беларусі шматкватэрны дом з электрычным ацяпленнем плануюць пабудаваць у Мінску. 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 12.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі