У Беларусі плануюць адмяніць дыферэнцыяваны тарыф на электрычнасць

У Беларусі плануюць адмяніць дыферэнцыяваны тарыф на электрычнасць

У Беларусі ў 2019 годзе плануецца ўвесці адзіны тарыф на электраэнергію для насельніцтва. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, перадае БЕЛТА.

Па словах віцэ-прэм'ера, будаўнічы комплекс накіраваны на стварэнне ўмоваў для максімальнага выкарыстання электраэнергіі ў жылых дамах. "Плануем, што ў наступным годзе зробім адзіны тарыф на электрычнасць. Гэта значыць, адменім дыферэнцыяваны", — заявіў чыноўнік.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі занадта нізкі ўзровень спажывання электраэнергіі — у два-тры разы ніжэй, чым у развітых краінах. Ён запатрабаваў, каб урад распрацаваў план пашырэння выкарыстання электрычнасці ў розных сферах. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неўзабаве запрацуе БелАЭС і выпрацаваную ёй электрычнасць неабходна неяк выкарыстоўваць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі