Вы тут

Мясніковіч паляціць у Парыж, хаця запрашэнне атрымаў Лукашэнка

Міхаіл Мясніковіч. Фота: rambler.ru

На ўрачыстых мерапрыемствах да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ў Парыжы Беларусь будзе прадстаўленая старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, піша tut.by.

Яго візіт у Францыю будзе праходзіць 10-12 лістапада. 11 лістапада Мясніковіч прыме ўдзел у мемарыяльнай цырымоніі каля Трыўмфальнай аркі, а таксама ў Парыжскім Форуме міру. Прадстаўнік Беларусі не будзе выступаць падчас цырымоніі, але правядзе сустрэчы на палях афіцыйнага форуму. 

У рамках візіту кіраўнік Савета Рэспублікі сустрэнецца з прэзідэнтам сената Францыі Жэрарам Ларшэ і прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі.

Раней паведамлялася, што ў Парыж на юбілейныя мерапрыемствы запрашалі Аляксандра Лукашэнку. Тады яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант казала, што гэты візіт будзе разглядацца з улікам графіка кіраўніка дзяржавы.