Мядзведзеў прапанаваў Беларусі перайсці на расійскі рубель

Мядзведзеў прапанаваў Беларусі перайсці на расійскі рубель

Расія гатовая стварыць адзіны эмісійны цэнтр з Беларуссю. Пра гэта заявіў кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце, паведамляе ria.ru.

Мядзведзеў прапанаваў паглядзець на Саюзную дамову 1999 года. Па яго словах, ёсць два інтэграцыйныя сцэнары. 

"Адзін — кансерватыўны — пры захаванні контураў той Саюзнай дзяржавы, якая была створана на сённяшні момант без павышэння ўзроўню інтэграцыі да тых межаў — падкрэсліваю, — якія ўстаноўленыя ў дамове ад 8 снежня 1999 года. Без фарміравання ўсіх інстытутаў, якія закладзены ў гэтую дамову", — патлумачыў расійскі прэм'ер. Ён дадаў, што пры гэтым працягнеца фарміраванне Еўразійскага эканамічнага саюза, куды ўваходзяць пяць краін.

Другі варыянт супрацы, па яго словах, прадугледжвае больш шчыльную інтэграцыю: да межаў, вызначаных Саюзнай дамовай 1999 года. 

"Хачу асабліва падкрэсліць: Расія гатовая і далей прасоўвацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, уключаючы стварэнне адзінага эмісійнага цэнтра, адзінай мытнай службы, суда, Падліковай палаты — у тым парадку, які прадугледжаны дамовай аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. У гэтым выпадку можна праводзіць і адзіную падатковую палітыку, палітыку ў галіне цэнаўтварэння, тарыфаўтварэння... Які з гэтых варыянтаў выбраць, трэба абмяркоўваць тут і, вядома, на Вышэйшым дзяржаўным савеце, на ўзроўні прэзідэнтаў дзвюх краін", — заявіў Мядзведзеў. 

Па яго словах, Расія адкрытая для абмеркавання абодвух варыянтаў. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 13.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі