Вы тут

Музыкаў гурта IRDORATH затрымалі падчас святкавання дня нараджэння

Надзея і Уладзімір Ірдарат / Еўрарадыё

2 жніўня на лецішчы затрымалі музыкаў фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Вядома пра затрыманне мінімум шасці чалавек. Гэта Антон Шнып, Пётр Марчанка, Павел Шмыга, Уладзімір Калач, Юлія Юніцкая і Аляксандр Сінкевіч

Музыкі святкавалі дзень народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Ірдарат. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП) за тое, што не адчынілі браму. 

Затрыманых даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі. Верагодна, сёння іх будуць судзіць у Мінскім раённым судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.