Мужчына на “Аўдзі” прарываўся праз літоўска-беларускую мяжу (відэа)

Мужчына на “Аўдзі” прарываўся праз літоўска-беларускую мяжу (відэа)

Мужчына на “Аўдзі” прарываўся праз літоўска-беларускую мяжу. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску “Прывалка” ў ноч з 6 на 7 сакавіка. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, грамадзянін Беларусі (1991 года нараджэння) праходзіў афармленне на выезд у Літву. Раптам ён зрабіў "спробу несанкцыянаванага ўезду з пункту пропуску ў накірунку беларускай тэрыторыі". Парушальніка затрымалі сумеснымі высілкамі памежнікі і мытнікі. Пры гэтым аўтамабіль атрымаў значныя механічныя пашкоджанні (выкарыстоўваўся сродак прымусовага прыпынення транспартнага сродку).

Адзначаецца, што кіроўца "Аўдзі" і іншыя людзі, якія былі ў пункце пропуску, не пацярпелі. На месца для разбіральніцтва выклікалі супрацоўнікаў ДАІ. Група кінолагаў аглядала аўтамабіль. Пра тое, што там нешта было знойдзена, не паведамляецца. У адносінах затрыманага склалі адміністрацыйны пратакол, яго аштрафавалі за парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз дзяржмяжу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі