МУС ліквідавала канал незаконнай міграцыі ў Літву

МУС ліквідавала канал незаконнай міграцыі ў Літву

МУС затрымала міжнародную злачынную групу, якая займалася незаконнай міграцыяй замежнікаў транзітам праз Беларусь, паведамляе прэс-служба ведамства.

Каля паўгода таму міліцыянты атрымалі звесткі, што жыхары Талачынскага раёна Віцебшчыны могуць мецьдачыненне да арганізацыі незаконнай міграцыі. Для канспірацыі мужчыны выкарыстоўвалі два аўтамабілі, якія праваахоўнікам удалося прасачыць ад расійскай мяжы да памежнай зоны ў Пастаўскім раёне.

Міліцыянты высветлілі, што група перавозіла на "Фальксвагене" трох мігрантаў. Міліцыянты з памежнікамі затрымалі нелегальных мігрантаў за 4,6 км ад дзяржаўнай мяжы каля населенага пункта Баравая Браслаўскага раёна.

Выявілася, што кіраваў зламыснай групай грамадзянін Расіі. Ён быў правадніком, які вызначаў шлях праходу ў памежнай зоне па-за пунктамі пропуску. Задачай беларусаў было перавезці мігрантаў з Расіі і высадзіць іх каля мяжы з Літвой.

Для перамоваў змоўшчыкі выкарыстоўвалі радыёсувязь. Калі наперадзе быў пост ДАІ, першая машына адцягвала ўвагу на сябе, а другая праязджала незаўважанай.

На арганізатараў нелегальнай міграцыі пачалі крымінальную справу. Трох ураджэнцаў Азіі аштрафавалі за парушэнне правілаў знаходжання і змясцілі ў ІЧУ да дэпартацыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі