МУС Беларусі выказалася на тэму легалізацыі марыхуаны

МУС Беларусі выказалася на тэму легалізацыі марыхуаны

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выказалася на тэму легалізацыі марыхуаны ў нашай краіне. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Андрэй Саладоўнікаў распавёў пра свой досвед размоў з прыхільнікамі легалізацыі.

“Заўсёды аматараў дадзеных пытанняў — дарослых — пытаюся, ці дазволяць яны сваім дзецям курыць марыхуану, — цытуе словы прадстаўніка МУС БЕЛТА. — Рук звычайна не падымаюць. Для мяне ж гэтая тэма выразная і кароткая: я супраць хаджэння наркотыкаў на тэрыторыі Беларусі. Калі дазваляецца па медыцынскіх паказаннях, то так, а калі не, то ніякіх наркотыкаў быць не павінна”.

Як вядома, з 1 студзеня ўлады Каліфорніі легалізавалі марыхуану. Раней гэта было зроблена ў Грузіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі