У Грузіі дазволілі курыць марыхуану

У Грузіі дазволілі курыць марыхуану

Канстытуцыйны суд Грузіі дазволіў жыхарам краіны спажываць марыхуану ў невялікіх колькасцях. Галоўнай умовай легальнага спажывання наркотыка суд назваў недастатковы для продажу аб’ём. Калі гэта не болей за 70 грамаў марыхуаны, практычна немагчыма даказаць, што яе ўладальнік планаваў збыць наркотык. У сувязі з гэтым крымінальную адказнасць за яе захоўванне і спажыванне суд палічыў негуманным.

Збыт марыхуаны застаецца пад забаронай і за яго прадугледжаная крымінальная адказнасць. Таксама ўсё яшчэ забаронена набываць гэты наркотык для асабістых мэтаў, аднак гэтую забарону суд таксама плануе перагледзіць.

Дагэтуль у Грузіі была адміністратыўная адказнасць для тых, каго ўпершыню лавілі на спажыванні марыхуаны і крымінальная — за рэцыдыў. За паўторнае спажыванне наркотыка прадугледжвалася да года турмы, а за захоўванне і распаўсюд — да 11 гадоў зняволення. Пры гэтым марыхуана з’яўляецца самым папулярным наркотыкам у Грузіі і яе спажываюць дзве траціны наркаманаў, перадае ВВС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі