МТС уводзіць пахвілінную тарыфікацыю

МТС уводзіць пахвілінную тарыфікацыю

МТС уводзіць з 1 красавіка 2016 года пахвілінную тарыфікацыю на галасавы трафік па Беларусі. На ўсіх тарыфных планах. Гэта датычыць як выклікаў унутры сеткі МТС (у тым ліку на "любімыя нумары", унутры закрытай групы карыстальнікаў), так і тэлефанаванняў у іншыя сеткі нашай краіны. Змены датычаць і паслуг, якія прадугледжваюць пасекундную тарыфікацыю, інфармуе прэс-служба кампаніі.

З 1 красавіка аператар МТС значна зніжае цэны на роўмінг ва ўсіх краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. У Расіі, Арменіі, Казахстане і Кыргызстане па некаторых накірунках яны знізяцца да 84%. Змены закрануць уваходзячыя выклікі, выходзячыя выклікі ў Беларусь, па краіне знаходжання і ў іншыя дзяржавы, SMS-паведамленні, а таксама мабільны інтэрнэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі