Морысі правакуе: "Мір ва ўсім свеце цябе не тычыцца"

Новы альбом Морысі будзе называцца "World Peace Is None of Your Business" ("Мір ва ўсім свеце цябе не тычыцца"). У яго ўвойдзе 12 песень, якімі вельмі задаволены скандальна вядомы брытанец. А рэліз дыска мае адбыцца напрыканцы чэрвеня. Пласцінка была запісана ў Францыі, прадюсарам яе выступіў Джо Чыкарэлі, вядомы сваёй працай з Фрэнкам Запай.


 "World Peace Is None of Your Business" стане першым альбомам Морысі за апошнія 5 гадоў.

Паводле lenta.ru

Фота: nnm.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі