Моцны землятрус у Італіі выклікаў разбурэнні некаторых будынкаў

У цэнтры Італіі адбыўся моцны землятрус магнітудай у 6,2 бала. Яго эпіцэнтр знаходзіўся на поўдзень ад горада Перуджа, паведамляе ВВС са спасылкай на Геалагічную службу ЗША. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Рыме.

Мэр горада Аматрыс паведаміў мясцовай радыёстанцыі, што ў цэнтры горада абрынуліся некаторыя будынкі, пад абломкамі якіх ёсць людзі. Ён таксама сказаў, што ў выніку стыхійнага бедства горад застаўся без электрычнасці.

Землятрус адбыўся пад раніцу 24 жніўня. Італьянскія СМІ перадаюць, што ў Рыме цягам 20 секунд трэсліся будынкі.

Тэрыторыі Італіі ў асноўным належыць да зоны сярэдняй сейсмічнай актыўнасці, аднак у асобных раёнах небяспека землятрусаў адносна высокая.