МНС: У Мінску сёння былі падтопленыя 11 вуліц (відэа)

Як інфармуе БЕЛТА, падтапленні адбыліся на вуліцах Уральскай, Даўгабродскай, Карвата, Філімонава, Камсамольскай, Свярдлова, Няміга, Мініна, Талстога, Фабрыцыуса, Радзіяльнай. Часова спыняўся рух транспарту. На Нямізе вада патрапіла ў цокальны паверх гандлёвага цэнтра. Там жа выратавальнікі дапамаглі людзям, якія апынуліся на затопленым прыпынку грамадскага транспарту. А на вуліцы Перадавой з падтопленага легкавіка выратавалі 7-гадовае дзіця.



На аэрадроме "Ліпкі" ў сувязі з рэзкай зменай умоваў надвор'я зрабілі вымушаную пасадку два верталёты "Робінсан".



Град і вялікая залева ў Мінску (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі