МНС не раіць карыстацца аўтамабілямі: у Беларусі зноў моцныя туманы

У сувязі з гэтым МНС раіць па магчымасці ўстрымацца ад аўтамабільных паездак. Бачнасць складзе 100-500 метраў. Варта таксама адмовіцца ад паходу ў лес і лоўлі рыбы з лодкі.





Калі ж зусім немагчыма абысціся без аўтамабіля ў такое надвор’е, то варта адмовіцца ад лішніх перастройванняў, абгонаў; трэба павялічыць звычайную дыстанцыю, знізіць хуткасць. Таксама варта пазбягаць раптоўных тармажэнняў і зніжаць хуткасць плаўна, інфармуе БЕЛТА.