Мітрапаліт Кандрусевіч злавіў "чыноўнікаў ад рэлігіі" на хлусні

Мітрапаліт Кандрусевіч злавіў "чыноўнікаў ад рэлігіі" на хлусні

Адносіны Каталіцкага касцёла і дзяржавы развіваюцца, будуюцца новыя касцёлы, хоць дазвол на будаўніцтва атрымаць нялёгка. Пра гэта мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў ў інтэрв'ю афіцыйнаму інтэрнэт-парталу Каталіцкага касцёла ў Беларусі. 

Добрым прыкладам узаемадзеяння з дзяржавай ён назваў арганізацыю ўрачыстасцяў, пілігрымкі ў разныя санктуарыі, найперш у Будслаў, і сам Будслаўскі фэст. 

Але ёсць і праблемы, кажа Кандрусевіч, Напрыклад, беларускія чыноўнікі на даюць замежным святарам дазволы на выкананне дзейнасць у нашай краіне.

Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў заявіў, што некаторыя ксяндзы дапусцілі шматлікія парушэнні хуткасці ў перыяд з 31 ліпеня 2016 года па 30 ліпеня 2017 года. 

"Паводле заканадаўства Беларусі, парушэнне хуткасці два разы ці больш можа стаць прычынай неўзгаднення далейшай працы. У выпадку некаторых святароў гэты факт быў заяўлены як прычына ўзгаднення іх паслугі на абмежаваны  перыяд у тры або шэсць месяцаў", — распавёў Кандрусевіч.

Але калі Каталіцкі касцёл афіцыйна звярнуўся ў МУС Мінаблвыканкама, там адказалі, што за названы перыяд у згаданых святароў няма адміністрацыйных правапарушэнняў. "А сярод тых святароў, якія атрымалі дазвол на шэсць або тры месяцы, адзін зусім не водзіць аўтамабіль, бо не мае правоў. Як можна ў такіх умовах казаць пра арганізацыю стабільнага служэння святароў і доўгатэрміновыя планы?", — абураецца кіраўнік Касцёла ў Беларусі.

Па яго словах, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў адклікаў сваё рашэнне аб неўзгадненні на працу двум замежным святарам, але гэта не вырашае праблему.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі