Мішусцін гаварыў пра "паглыбленне інтэграцыі", а Галоўчанка — пра санкцыі

Мішусцін гаварыў пра "паглыбленне інтэграцыі", а Галоўчанка — пра санкцыі

15 ліпеня адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і прэм'ера Расіі Міхаіла Мішусціна. Як паведамляе прэс-служба ўраду РФ, гаворка ішла пра "актуальныя пытанні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", пра ўзаемадзеянне ў прамысловай і энергетычнай галінах. "Асаблівая ўвага была нададзена паглыбленню інтэграцыі ў рамках саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі", — падкрэсліваецца ў кароткім паведамленні.

Беларускі бок пра "паглыбленне інтэграцыі" змаўчаў. Як паведамляе БЕЛТА, Галоўчанка і Мішусцін гаварылі пра "рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых падчас сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў, па супрацьдзеянні санкцыйнаму ціску, паглыбленні эканамічнай кааперацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі