Мінюст падаў у Вярхоўны суд пазоў на ліквідацыю "Аховы птушак Бацькаўшчыны"

Мінюст падаў у Вярхоўны суд пазоў на ліквідацыю "Аховы птушак Бацькаўшчыны"

9 лютага грамадскае аб'яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны" атрымала ліст з Вярхоўнага суда. З яго арніталагічная арганізацыя даведалася, што Міністэрства юстыцыі падало пазоў на іх ліквідацыю.

Высветлілася, што Мінюсту не падабаецца адзін з лозунгаў арганізацыі: "У сваіх інфармацыйных матэрыялах дадзенае грамадскае аб'яднанне публічна выказвае ідэю па падтрыманні сярод людзей пратэснай актыўнасці, выкарыстоўваючы пры гэтым выказванне "Птушкі з народам".

Прыгадалі "АПБ" і іх колішняга кіраўніка Віктара Фенчука, узятага пад варту — за пратэсты на яго пачалі некалькі крымінальных спраў.

Ліквідацыя грамадскіх аб'яднанняў у Беларусі доўжыцца з ліпеня 2021-га. За гэты час былі зачыненыя некалькі соцень арганізацый розных напрамкаў — праваабарончыя, адукацыйныя, экалагічныя, спартовыя ды інш. Пад рэпрэсіі трапілі нават дзіцячыя хоспісы (у Гродне і Віцебску), аб'яднанні раварыстаў і пчаляроў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі