Мінюст і ДФР правяраюць "Цэнтр "Трэці сектар""

Мінюст і ДФР правяраюць "Цэнтр "Трэці сектар""

Міністэрства юстыцыі правярае грамадскую арганізацыю "Цэнтр "Трэці сектар", паведамляе БАЖ.

"Запатрабаваныя тысячы дакументаў. Мы атрымалі таксама пісьмовае папярэджанне, — кажа заснавальнік арганізацыі Вітаўт Руднік. — Асноўныя прэтэнзіі: праекты Універсітэт залатога веку, Школа журналістыкі, якія раптам сталі падавацца ім нестатутнай дзейнасцю. Інтарэс праяўляе таксама ДФР. Вельмі верагодна, што рыхтуецца ліквідацыя".

“Цэнтр "Трэці сектар" быў заснаваны ў 1997 годзе. Арганізацыя ставіла перад сабой мэты развіцця грамадзянскай супольнасці, адукацыі журналістаў і грамадскіх актывістаў.

Пра пазапланавую праверку Мінюста паведаміла 7 ліпеня і “Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына". Дакументы міжнароднай грамадскай арганізацыі будуць вывучацца "на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і статута”

Пазапланавыя праверкі адбываюцца і ў іншых арганізацыях. Напрыклад, правяраюць найстарэйшае грамадскае аб'яднанне экалагічнай накіраванасці ў Беларусі "Экадом" (сёлета яму споўнілася 25 гадоў). Таксама Мінюст запатрабаваў дакументы ў Беларускага ПЭН-Цэнтра, БАЖ, “Звяна”, “Руху за Свабоду”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі