Мінтранс: Маршруткі "Полацкі экспрэс" і "Тураўскі экспрэс" аднаўляюць перавозкі

Мінтранс: Маршруткі "Полацкі экспрэс" і "Тураўскі экспрэс" аднаўляюць перавозкі

Чыноўнікі Мінтранса заяўляюць, што міжгароднія маршрутныя таксі аднаўляюць сваю працу. У прыватнасці, пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна.

"Рынак ажывае, зараз заключана 25 дамоваў з перавозчыкамі, якія раней працавалі як "нерэгуляршчыкі". Паводле гэтых дамоваў 135 машын змогуць працаваць на маршрутах: хтосьці з іх ужо ажыццяўляе перавозкі, хтосьці пачне бліжэйшым часам", — адзначыў чыноўнік.

На гэтым тыдні, кажа Дубіна, была заключаная першая дамова паміж аператарам пасажырскіх перавозак і дыспетчарскай службай, згодна з якой дыспетчар афіцыйна прызнаны перавозчыкам. Гэта вядомы "Полацкі экспрэс". Па словах прадстаўніка Мінтрансу, гэта першы выпадак, калі дыспетчар становіцца і перавозчыкам. Раней гэтая служба толькі бранявала месцы і перадавала гэтую інфармацыю "нерэгуляршчыкам", з якімі яна працавала, а цяпер будзе заключаць дамову з аператарам на рэгулярныя перавозкі. 

На маршруце паміж Мінскам і Жыткавічамі 16 сакавіка аднаўляе працу "Тураўскі экспрэс". Рэгулярнымі сталі маршруткі на Салігорск. Маршруткі "Полацкага экспрэса" выйдуць на лінію ў бліжэйшыя дзень-два.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі