Мінсувязі Беларусі дазволіла выкарыстоўваць Wi-Fi у грамадскім транспарце

Мінсувязі Беларусі дазволіла выкарыстоўваць Wi-Fi у грамадскім транспарце

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі дазволіла выкарыстоўваць Wi-Fi у грамадскім транспарце. Адпаведную пастанову №13 міністэрства прыняло 29 жніўня. 20 верасня дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пералік радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прыладаў, якія не падлягаюць рэгістрацыі, цяпер уключаныя Wi-Fi перадатчыкі, усталяваныя на аўтамабільным, чыгуначным, ўнутраным водным, гарадскім электрычным транспарце. У Мінсувязі патлумачылі, што такое рашэнне раней прыняла Дзяржаўная камісія па радыёчастотах, а міністэрства зацвердзіла пастанову.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў раней казаў, што з'яўленне кропак доступу Wi-Fi у транспарце перш за ўсё залежыць ад транспартных кампаній, нагадвае БЕЛТА. Аператары сувязі гатовыя прыйсці са сваім сэрвісам, каб развіваць гэты напрамак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі