Міністр абароны Раўкоў наведаў цырымонію прысягі ў Печах

Міністр абароны Раўкоў наведаў цырымонію прысягі ў Печах

Цырымоніі прысягі прайшлі 16 снежня ў злучэннях і вайсковых частках Узброеных Сіл Беларусі. Як паведамляе сайт Міністэрства абароны, ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел болей за 7,5 тысячы вайскоўцаў, прызваных на тэрміновую службу, а таксама болей за 1,5 тысячы рэзервістаў.

Прысягу ў Печах, дзе размяшчаецца 72 гвардзейскі Аб’яднаны вучэбны цэнтр, наведаў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Тут прынялі болей за 2400 навабранцаў. Перад правядзеннем прысягі ў вучэбным цэнтры прадстаўнікі Мінабароны арганізавалі сустрэчы з роднымі і блізкімі навабранцаў. Бацькам вайскоўцам паказалі ўмовы пражывання, арганізацыю харчавання і ўзоры вайсковай вопраткі, а таксама адказалі на іх пытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі