Мінспорту прапануе павялічыць бязвіз для замежнікаў да 15-20 дзён

Мінспорту прапануе павялічыць бязвіз для замежнікаў да 15-20 дзён

Міністэрства спорту і турызму Беларусі прапануе павялічыць бязвіз для замежнікаў да 15-20 дзён. Пра гэта заявіў міністр спорту Сяргей Кавальчук. Наша краіна развівае медыцынскі турызм, таму тэрмін знаходжання трэба павялічыць, кажа ён.

Як інфармуе БЕЛТА, рашэнне аб павелічэнні тэрміну бязвізу ўжо прынятае, застаецца толькі пытанне па тэрмінах. Ёсць прапановы па павелічэнню краін, грамадзяне якіх змогуць прыязджаць у Беларусь без візы. "Наша пазіцыя: больш краін — больш дзён", — адзначыў Кавальчук. Пакет адпаведных дакументаў ужо атрымалі "кампетэнтныя органы".

Міністр спорту і турызму не выключае, што прыязджаць у нашу краіну без візы можна будзе не толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, але і праз рэгіянальныя аэрапорты. Ужо ў бліжэйшы час можа прайсці нарада, прысвечаная павелічэнню тэрміну бязвізу.

Як вядома, 5-дзённы бязвіз для грамадзян 80 краін дзейнічае ў Беларусі з лютага 2017 года. Уезд без візы магчымы толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Чыноўнікі сцвярджаюць, што новаўвядзенне дало станоўчы эфект — летась замежнікаў прыехала на 12% больш.

Мінспорту прапануе павялічыць бязвіз для замежнікаў да 15-20 дзён
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі