"Мінсктранс": выдача кантралёрам медыцынскіх масак не разглядалася

"Мінсктранс": выдача кантралёрам медыцынскіх масак не разглядалася

Кантралёры грамадскага транспарту ў Мінску не носяць медыцынскіх масак, хаця кантактуюць з вялікай колькасцю грамадзян. 

У "Мінсктрансе" кажуць, што яны не абавязвалі супрацоўнікаў насіць маскі ці аднаразовыя пальчаткі.

"Пытанне аб выдачы кантралёрам грамадскага транспарту медыцынскіх масак не разглядалася. Для апрацоўкі рук на дыспетчарскіх станцыях устаноўлены дазатары з дэзынфекцыйнымі сродкамі", — адказаў "Нашай Ніве" генеральны дырэктар прадпрыемства Лявонцій Папянок.

Па яго словах, прадпрыемствае кіруецца рэкамендацыямі дзяржаўных санслужбаў.

Часова адмаўляцца ад праверкі квіткоў дзеля бяспекі пасажыраў і кандуктараў на час каранавіруса "Мінсктранс" не плануе. Рэжым працы кантралёраў і колькасць праверак у час пік прадпрыемства не змяняе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі