"Мінсктранс" хоча прыбраць з прыпынкаў свае шапікі

"Мінсктранс" хоча прыбраць з прыпынкаў свае шапікі

Да красавіка 2020 года на прыпынках Мінска плануюць усталяваць тэрміналы для папаўнення праязных і куплі талонаў. А шапікі "Мінсктранса" хочуць прыбраць. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавяла начальнік фінансава-эканамічнага аддзела "Мінсктранса" Алена Раманава

Па яе словах, праз тэрміналы пасажыры змогуць як папаўняць электронныя праязныя, так і набываць аднаразовыя квіткі. Напачатку мяркуецца паставіць невялікую колькасць такіх прыладаў і правесці іх доследную эксплуатацыю. Таксама разглядаецца магчымасць папаўняць праязныя праз сістэму АРІП. 

Калі эксперымент сябе апраўдае, "Мінсктранс" плануе скасаваць працу 164 шапікаў. Зрэшты, ужо цяпер на прадпрыемстве лічаць, што ўтрымліваць тэрміналы (нават з выдаткамі на абслугоўванне) больш выгадна, чым шапікі. 

На прыпынках застануцца толькі шапікі "Белдруку". Яны прадаюць аднаразовыя квіткі. Аднак у "Мінсктрансе" спадзяюцца дамовіцца і на продаж праязных. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі