Мінскія вуліцы Рэвалюцыйную і Камсамольскую хочуць зрабіць пешаходнымі

Мінскія вуліцы Рэвалюцыйную і Камсамольскую хочуць зрабіць пешаходнымі

Мінскія вуліцы Рэвалюцыйную і Камсамольскую хочуць часткова зрабіць пешаходнымі. Пра гэта 6 верасня на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Паводле яго слоў, у такім выпадку вуліцы сталі б “цэнтрамі прыцягнення як для гараджан, так і для турыстаў”. Да таго ж цэнтр сталіцы ўдалося б крыху разгрузіць ад транспарту.

Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, плануецца, што на Рэвалюцыйнай і Камсамольскай вуліцах будзе скразны рух транспарту па адной паласе. Праекты распрацавала прадпрыемства “Мінская спадчына”.

Мінскія вуліцы Рэвалюцыйную і Камсамольскую хочуць зрабіць пешаходнымі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі