Мінскія ідэолагі забаранілі канцэрт гурта "АИГЕЛ"

АИГЕЛ. Фота: the-flow.ru
АИГЕЛ. Фота: the-flow.ru

Мінскія ідэолагі забаранілі канцэрт расійскага дуэта "АИГЕЛ". Музыкі паведамілі пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы "ВКонтакте".

"Наша музыка апынулася больш небяспечнай, чым вы думаеце, – заўважылі яны. – Атрымана ўжо дзве адмовы ў правядзенні канцэрта ў Мінску. Пакуль рашэнне абскарджваюць у Міністэрстве культуры, можам параіць сябрам з Беларусі прыехаць на нашыя канцэрты ў Кіеве 25.05.18 ці Рызе (02.06.18)".

Минские идеологи запретили концерт группы АИГЕЛ

"АИГЕЛ" — дуэт электроншчыка Іллі Барамія (СБПЧ, 2H Company) з Санкт-Пецярбурга і паэткі Айгель Гайсінай з Набярэжных Чалноў. Большая частка працы над матэрыялам адбываецца на адлегласці, таму што музыкі жывуць у розных гарадах. Удзельнікі групы не бачыліся і нават не размаўлялі па тэлефоне да першага канцэрту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі