Мінскія дынамаўцы падтрымалі лекараў

Мінскія дынамаўцы падтрымалі лекараў

Футбалісты мінскага "Дынама" ў матчы пятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе абыгралі гродзенскі "Нёман" — 2:0. Першы гол быў на рахунку славенскага легіянера Міхі Гарапеўшыка. На апошніх хвілінах госці ўсёй камандай пайшлі адыгрывацца і прапусцілі контратаку. Яўген Шыкаўка забіў другі гол у пустую браму.

Мінскія дынамаўцы падтрымалі беларускіх лекараў, якія змагаюцца з каранавірусам. Яны выйшлі на матч з "Нёманам" у майках, на якіх быў надпіс "#дзякуй дактарам".

На паядынку прысутнічалі 317 чалавек.

У іншым матчы туры "Энергетык-БДУ" прайграў "Гарадзеі" — 0:1. Іншыя матчы тура прызначаны на 17-18 красавіка.

Мінскія дынамаўцы падтрымалі лекараў
@bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі