Вы тут

Мінскія дынамаўцы дома прайгралі ніжагародскаму "Тарпеда"

Момант матчу / twitter.com/hcdinamoby

Мінскія дынамаўцы ў чэмпіянаце КХЛ дома прайгралі ніжагародскаму "Тарпеда" — 1:3 (0:2, 0:1, 1:0). Сяргей Ганчарук закінуў шайбу ўжо на 2-й хвіліне. У далейшым двойчы вызначыўся Джасцін Клус (на 14-й і 31-й хвілінах). Адзіную шайбу ў гаспадароў пляцоўкі закінуў Дзяніс Масалёў на 50-й хвіліне. На "Мінск-Арэне" прысутнічала толькі 3 тысячы заўзятараў.

Беларуская каманда страціла важныя ачкі ў барацьбе за патрапленне ў плэй-оф. Турнірную табліцу КХЛ можна пабачыць тут.

29 студзеня дынамаўцы прымаюць ЦСКА, пачатак а 19-й гадзіне.

Статыстыка / @hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.