Мінскія даішнікі займаліся рэанімацыяй кіроўцы на дарозе

Мінскія даішнікі займаліся рэанімацыяй кіроўцы на дарозе

Два супрацоўнікі аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска 17 верасня вывелі кіроўцу са стану клінічнай смерці, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Здарэнне адбылося на вуліцы Суражскай каля 13-й гадзіны. Камандзір другога ўзвода ДПС Павел Заяц і інспектар ДПС Станіслаў Балецкі заўважылі, што аўтамабіль "Аўдзі" не крануўся з месца на зялёны сігнал святлафора. Пад'ехаўшы да аўто, інспектары пабачылі, што кіроўца сядзіць, схіліўшы галаву. Яны выбеглі з патрульнага аўтамабіля і паспрабавалі адчыніць дзверы, але тыя былі заблакаваныя. Адзін з даішнікаў здолеў апусціць прыадчыненую шыбу пярэдніх пасажырскіх дзвярэй і адчыніць іх. Кіроўца быў непрытомны.

Інспектары выклікалі "хуткую". У гэты час міма праязджаў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ Станіслаў Салавей. Ён таксама спыніўся, каб дапамагчы. У кіроўцы адсутнічала дыханне і не прамацваўся пульс. Супрацоўнікі ДАІ сталі рабіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Праз некалькі хвілін да іх далучыўся яшчэ адзін відавочца — як выявілася, медык.

Рэанімацыйная брыгада, якая прыехала на выклік, даставіла кіроўцу ў суправаджэнні двух экіпажаў ДАІ ў лякарню хуткай дапамогі. Дзякуючы інспектарам мужчына быў выведзены са стану клінічнай смерці. Яго шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Мінскія даішнікі займаліся рэанімацыяй кіроўцы на дарозе
Фота АДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі