Вы тут

Мінскае "Юнацтва" — у фінале экстралігі

vk.com/hcjunost

Мінскае "Юнацтва" — у фінале хакейнай экстралігі. Каманда Міхаіла Захарава выйграла паўфінальную серыю ў "Дынама-Маладзечна" з лікам 4:0. Рашаючы матч прайшоў у панядзелак у Маладзечне. "Юнацтва" атрымала перамогу — 6:3 (4:1, 0:0, 2:2).

У іншай паўфінальнай пары за выхад у фінал змагаюцца гродзенскі "Нёман", дзейны ўладальнік Кубка, і салігорскі "Шахцёр". Гарнякі выйграюць у серыі з лікам 2:1. 26 сакавіка каманды сустрэнуцца ў Салігорску, пачатак у 18:30.