Мінскае “Юнацтва” атрымала перамогу над італьянскім “Рытэнам” (фота)

Мінскае “Юнацтва” атрымала перамогу над італьянскім “Рытэнам” (фота)

Хакеісты мінскага “Юнацтва” з перамогі стартавалі ў суперфінале Кантынентальнага кубка. Матчы гэтага раўнда праходзяць у Мінску на “Чыжоўка-Арэне”. 12 студзеня “Юнацтва” выйграла ў італьянскай каманды “Рытэн” — 2:1 (2:0, 0:0, 0:1). У мінчукоў шайбы на рахунку Міхаіла Плотнікава і Паўла Каракулькі.

13 студзеня каманда Міхаіла Захарава згуляе з “Шэфілдам” з Вялікабрытаніі, пачатак у 19:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі