Мінскае хакейнае “Дынама” разграміла дома “Трактар”

Мінскае хакейнае “Дынама” разграміла дома “Трактар”

Мінскае хакейнае "Дынама" сёння правяло хатні матч у рамках чэмпіянату КХЛ з чэлябінскім “Трактарам”. Гульня скончылася безумоўнай вікторыяй мінчан. Шайбамі адзначыліся Раян Веске (дубль), Шарль Лінгле і Аляксей Калюжны. Першую шайбу беларусы закінулі ўжо на 9-й хвіліне матчу і скончылі першы перыяд з лікам 1:0. Затым у другім перыядзе яны нарасцілі перавагу яшчэ на дзве шайбы, а ў трэцяй дваццаціхвілінцы яшчэ раз паразілі браму гасцей і канчаткова іх разграмілі — 4:0.

Раней дынамаўцы пасля серыі паразаў сенсацыйна перамаглі фаварыта чэмпіянату — фінскі “Ёкерыт”. Гэтая перамога, а таксама сённяшняя ўдача дазволілі клубу палепшыць сваё становішча ў турнірнай табліцы. Цяпер каманда мае 6 ачкоў і знаходзіцца на 4-м месцы ў Заходняй канферэнцыі.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі