Вы тут

Мінскае "Дынама" выйграла ў "Трактара" — 5:3

hcdinamo.by

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ выйгралі ў чалябінскага "Трактара" — 5:3 (2:0, 2:1, 1:2). У чацвер паядынак прайшоў на "Мінск-Арэне". У гаспадароў пляцоўкі шайбы на рахунку Іллі Казьяніна (яго першая шайба ў КХЛ), Андрэя Сцяпанава, Марка-Андрэ Граньяні, Франсіса Парэ і Шэйна Прынса. Пасля 13 матчаў у дынамаўцаў 15 ачкоў і 6-е месца ў канферэнцыі "Захад".

У нядзелю, 6 кастрычніка, "Дынама" прымае "Ак Барс", лідара канферэнцыі "Усход". Пачатак а 17-й гадзіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.