Мінскае "Дынама" выйграла ў "Трактара" — 4:2

Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі каманда Любаміра Покавіча правяла ў чацвер на "Мінск-Арэне".





Пасля шайбы Плата мінчукі выйгравалі з лікам 1:0, але прапусцілі дзве шайбы. Толькі ў канцы матча ўдалося вырваць перамогу, дзякуючы трапным кідкам Казнадзея і Кітарава. А Нагачоў паставіў пераможную кропку, закінуўшы шайбу ў пустую браму.

На гульні прысутнічалі 10800 чалавек.





Пасля гэтай перамогі мінскае "Дынама" набрала 33 ачкі пасля 31 матча і займае разам са "Слованам" апошнія два месцы ў Заходняй канферэнцыі. Адзначым, што дынамаўцы атрымалі ў трох хатніх матчах пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера тры перамогі.





Наступны матч "Дынама" правядзе 2 снежня ў Навасібірску з мясцовым клубам "Сібір".





Фота — hcdinamo.by