Мінскае "Дынама" выйграла ў "Медвешчака" — 3:2 (відэа)

Мінскае "Дынама" ў аўторак перарвала серыю з чатырох паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ — выйграла ў заграбскага "Медвешчака" — 3:2 (1:0, 1:0, 1:2). Матч атрымаўся няпростым для беларускай каманды. Нік Бэйлен (8-я хвіліна, у большасці) і Андрэй Сцяпанаў (28-я), як здавалася, зрабілі неблагую перавагу ў ліку. Аднак у трэцім перыядзе госці перахапілі ініцыятыву і да 53-й хвіліны зраўнялі лік.

У такі цяжкі момант дынамаўцам удалося выйсці наперад — на 56-й хвіліне зноў вызначыўся Сцяпанаў. Фінальны штурм "Медвешчака" не даў выніку.

Пасля 52 матчаў мінскае "Дынама" набрала 91 ачко, каманда па-ранейшаму займае пятае месца ў канферэнцыі "Захад". Наступны матч — 7 лютага зноў на "Мінск-Арэне" з "Югрой" з Ханты-Мансійска, пачатак у 17.30.

Фота: БЕЛТА, hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі