Вы тут

Мінскае "Дынама" выйграла дома ў падмаскоўнага "Віцязя" — 3:2 (відэа)

ХК "Дынама-Мінск"

10 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" ў хатнім матчы КХЛ выйгралі ў падмаскоўнага "Віцязя" — 3:2 (0:0, 2:0, 1:2). 

У "зуброў" шайбы забілі Марк-Андрэ Граньяні (29), Аляксандр Паўловіч (30), Андрэй Касціцын (44). 

Варта адзначыць, што дынамаўцы вялі з лікам 3:0, але ў трэцім перыядзе прапусцілі дзве шайбы.

Для "зуброў" гэтая перамога перарвала дзевяціматчавую серыю пройгрышаў на хатняй арэне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.