Вы тут

Мінскае "Дынама" разгромна прайграла "Тарпеда" — 0:6

"Дынама" — "Тарпеда" / @hcdinamoby

Мінскае "Дынама" разгромна прайграла ў чэмпіянаце КХЛ "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада — 0:6 (0:3, 0:1, 0:2). Гэта пятае запар паражэнне беларускага клуба. Мінчукі па-ранейшаму жахліва гуляюць у абароне, чым і карыстаюцца іх сапернікі. Да таго ж разладзілася гульня наперадзе. У сённяшнім паядынку з-за траўмы не гуляў лепшы дынамаўскі бамбардзір Тэму Пулкінен. У браму вярнуўся Юнас Энрат і адразу ж прапусціў так шмат.

На "Мінск-Арэне" прысутнічала больш за 11 тысяч балельшчыкаў.

22 кастрычніка мінскае "Дынама" прымае "Барыс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.