Мінскае "Дынама" разграміла "Нафтан" — 4:0

7 жніўня прайшлі матчы 17-га тура чэмпіяната Беларусі па футболе. Наваполацкі "Нафтан" зазнаў разгромную паразу ад мінскага "Дынама" — 0:4. Галы ў дынамаўцаў забілі Аляксандр Наёк, Антон Сарока (дубль), Уладзімір Хвашчынскі. "Дынама" набрала 37 ачкоў і заняло другую прыступку ў турнірнай табліцы чэмпіянату, абышоўшы БАТЭ на 1 ачко. 

Паводле інфармацыі "Прессбола", галоўны трэнер наваполацкага клуба Алег Сідарэнка пасля гэтай паразы заявіў, што хоча пакінуць сваю пасаду.

У турнірнай табліцы найцыянальнага чэмпіянату "Нафтан" займае апошняе месца: пасля 17 тураў каманда мае толькі  тры ачкі.

Яшчэ адзін матч 17-га тура адбыўся сёння паміж "Гомелем" і салігорскім "Шахцёрам". Ён скончыўся ўнічыю — 0:0. 

"Шахцёр" захаваў першае месца ў чэмпіянаце. Ён на тры ачкі апярэджвае мінскае "Дынама" і на чатыры — БАТЭ.