Вы тут

Мінскае "Дынама" прайграла "Ёкерыту" — 3:5 (відэа)

Фота: hcdinamo.by

Мінскае "Дынама" прайграла "Ёкерыту" — 3:5 (2:3, 0:1, 1:1). Чарговы матч чэмпіянату КХЛ прайшоў у панядзелак у Хельсінкі. У мінчукоў шайбы на рахунку Дзмітрыя Буйніцкага і Крысціяна Хенкеля (2, абедзьве з перадачы Андрэя Касціцына). На жаль, у канцы паядынку браты Сяргей і Андрэй Касціцыны адзначыліся грубай гульнёй. Першы атрымаў 30 хвілін штрафу, другі — 2+10 хвілін.

У беларускай каманды гэта 11-е паражэнне ў 15-ці матчах чэмпіянату КХЛ, з іх 9 — у асноўны час. Атрымана толькі чатыры перамогі. Закінута 32, прапушчана 41 шайба. У дынамаўцаў 10 ачкоў, яны займаюць 11-е месца (сярод 12 каманд) у канферэнцыі "Захад".

12 кастрычніка мінскае "Дынама" прымае "Лакаматыў", пачатак у 19:30. 18 верасня ў гасцях дынамаўцы сенсацыйна выйгралі ў Яраслаўлі з лікам 2:1 (нават Аляксандр Лукашэнка адзначыў гэтую іх перамогу: гл. апошняе відэа).