Вы тут

Мінскае "Дынама" прайграла уладзівастоцкаму "Адміралу" па булітах

tut.by

31 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" прымалі ў сябе дома аўтсайдара Усходняй канферэнцыі КХЛ — уладзівастоцкі клуб "Адмірал". У асноўны час гульня скончылася з лікам 2:2 (1:0, 1:1, 0:1). Госці выйгралі па булітах. 

Лік у гульні на 8-й хвіліне адкрыў Мікіта Феакцістаў, вывеўшы "Адмірал" наперад. У першую ж хвіліну другога перыяду Сцяпан Захарчук забіў "зубрам" другую шайбу, прычым кур'ёзна — адправіў яе ад сваёй сіняй лініі. 

Толькі на 32-й хвіліне дынамавец Аляксандр Когалеў "размачыў" лік, а на 58-й Яўген Кавыршын зраўняў яго. Такім чынам, "зубры" адыграліся з ліку 0:2. Гэтым і закончыўся асноўны час.

У авертайме вызначыць мацнейшага не ўдалося. А ў серыі булітаў мацнейшымі апынуліся хакеісты "Адмірала". Такім чынам, 2:3 на карысць уладзівастоцкага клуба.

Мінскае "Дынама" афіцыйна страціла шанцы на выхад у плэй-оф КХЛ.