Мінскае "Дынама" прайграла "Сочы" — 1:3

Мінскае "Дынама" прайграла "Сочы" — 1:3

14 верасня ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" прайграла "Сочы" — 1:3 (0:1, 1:0, 0:2). Станіслаў Бачароў на 10-й хвіліне ў большасці вывеў гасцей наперад. Дынамаўцы з цяжкасцю зраўнялі лік, на 35-й хвіліне вызначыўся фінскі легіянер Тээму Пулкінен. У трэцім перыядзе пры роўнай гульні кожная з каманд магла вырваць перамогу. Пашанцавала "Сочы", Шон Колінз за пяць хвілін да сірэны трапным кідком завяршыў контратаку. А на апошніх секундах была шайба ў пустую браму.

На "Мінск-Арэне" прысутнічаў 10171 балельшчык.

Наступны матч "Дынама" правядзе 18 верасня з Яраслаўлі з "Лакаматывам". З шасці матчаў дынамаўцы прайгралі пяць, яны па-ранейшаму аўтсайдэры канферэнцыі "Захад".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі