Вы тут

Мінскае "Дынама" прайграла "Руху", Кучук падаў у адстаўку

"Дынама" (Мінск) — "Рух" / pressball.by

Мінскае "Дынама" прайграла "Руху" (0:1) у матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адзіны гол у другім тайме забіў Дзяніс Лапцеў. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Леанід Кучук падаў у адстаўку.

У іншым паядынку "Віцебск" разграміў "Смаргонь" — 5:0.

У выніку "Рух" набраў 21 ачко і займае 3-е месца ў турнірнай табліцы. Мінскае "Дынама" з 20 ачкамі толькі 4-е. Лідыруе "Шахцёр" — 30 ачкоў, у БАТЭ — 23. Гарнякі ў суботу гуляюць у Жодзіне з "Тарпеда-БелАЗ", а барысаўчане ў той жа дзень прымаюць "Славію".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.