Мінскае “Дынама” перамагло “Слуцк”

Мінскае “Дынама” перамагло “Слуцк”

Два наступныя матчы 28 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў нядзелю, 5 лістапада. Мінскае “Дынама” прымала “Слуцк” і пераканаўча яго перамагло — 2:0. Мінчане з 62 ачкамі застаюцца на 2 месцы ў турнірнай табліцы і адстаюць ад лідара, салігорскага “Шахцёра”, на 3 ачкі. “Слуцк” з 46 ачкамі займае 6 месца.

Сёння ж “Гарадзея” і “Мінск” згулялі ўнічыю — 1:1. “Гарадзея” з 36 ачкамі на 9 месцы, “Мінск” з 23 ачкамі — на 12-м.

Нагадаем вынікі іншых матчаў, якія раней прайшлі ў рамках 28 тура: “Нёман” — “Дынама” (Брэст) — 0:2, “Нафтан” — “Шахцёр” — 1:5, “Крумкачы” — “Гомель” — 0:1, “Магілёў” — “Славія” — 5:3, “Віцебск” — “Іслач” — 0:2.

Тур скончыцца заўтра, 6 лістапада, матчам “Тарпеда-БелАЗ” — БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі