Мінскае "Дынама" перамагло па булітах "Северсталь" (відэа)

Дынамаўцы выйгралі з лікам 2:1 (0:1, 0:0, 1:0, 0:0, 1:0). Лік на 17-й хвіліне адкрыў Монс. Гаспадары пляцоўкі ніяк не маглі адыграцца. Аднак на 43-й хвіліне Стась рэалізаваў большасць. Асноўны час матча скончыўся ўнічыю, як і авертайм. А буліты лепш выканалі дынамаўцы, рашаючая шайба на рахунку Калюжнага.



Мінчукі па-ранейшаму займаюць апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.



25 студзеня "Дынама" прымае "Атлант" з Мыцішчаў, пачатак а 17-й гадзіне.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі