Мінскае “Дынама” перамагло “Нафтан” (відэа)

Для сталічнага “Дынама” гульня была прынцыповай, бо ў папярэдніх турах клуб згубіў ачкі і пачаў істотна адставаць ад БАТЭ. “Нафтан” у гэтым сезоне гуляе роўна і ўпэўнена трымаецца ў верхняй палове турнірнай табліцы. Матч 11-га тура, які прайшоў на сталічным стадыёне “Трактар”, скончыўся з лікам 2:1.



Лідар чэмпіянату БАТЭ гуляў у сябе дома з “Нёманам” і скончыў сустрэчу сухой нічыёй — 0:0. Такі самы вынік і ў матча “Дынама” (Брэст) — “Шахцёр”.



Нагадаем таксама вынікі матчаў 11-га тура чэмпіянату Беларусі, якія прайшлі ў пятніцу, 6 чэрвеня: “Слуцк” — “Дняпро” — 1:1, “Белшына” — “Мінск” — 0:3, “Гомель” — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:0.



Па выніках 11-га тура на першым месцы застаецца БАТЭ (26 ачкоў), на другім месцы — “Дынама” (Мінск) — 23 ачкі, на трэцім — “Нафтан” — 19 ачкоў. У самым нізе табліцы — брэсцкае “Дынама”, якое мае толькі 9 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі