"Мінск" разграміў "Граніт" — 5:0, а "Слуцк" — "Нёман" — 4:0

28 чэрвеня прайшлі чатыры матчы 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. "Мінск" разграміў "Граніт" — 5:0. Два галы на рахунку Юрыя Астравуха. Аўтсайдэр "Слуцк" у Гродне разграміў мясцовы "Нёман" — 4:0. Два галы забіў Ягор Зубовіч. Мазырская "Славія" ў гасцях выйграла ў "Гомеля" — 2:0, адзін з галоў на рахунку Дзяніса Лапцева. Ён па-ранейшаму лепшы бамбардзір чэмпіянату — 9 галоў, у мінскага дынамаўца Фатаса Бечырая — 7.

Барысаўскі БАТЭ ў прысутнасці 5 132 заўзятараў выйграў у брэсцкага "Дынама" — 1:0. Адзіны гол забіў Аляксей Рыас на 60-й хвіліне (гэта яго першы гол за каманду).

Яшчэ тры матчы прайшлі напярэдадні. У Бабруйску "Белшына" прайграла мінскаму "Дынама" — 0:2. "Тарпеда-БелАЗ" выйграла ў "Віцебска" — 3:1, а "Шахцёр" ужо ў даданы час вырваў перамогу ў "Нафтана" — 1:0.

У чэмпіянаце Беларусі ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 32 ачкі, у мінскага "Дынама" — 24, у салігорскага "Шахцёра" 21 ачко.

Матчы 13-га тура пройдуць 4-5 ліпеня. Мінскае "Дынама" сустрэнецца з "Гомелем", а БАТЭ ў гасцях са "Слуцкам".

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі