Minsk is the capital of USA: як сацсеткі жартуюць пра выказванне Лукашэнкі

Minsk is the capital of USA: як сацсеткі жартуюць пра выказванне Лукашэнкі

На мінулым тыдні байнэт ва ўсю жартаваў з заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Ілан Маск падарыў яму Tesla (сам міліярдэр, вынаходнік і філантроп, праўда, нічога пра гэта не ведае). А ўжо гэты пачаўся з чарговага перла ад галоўнага ньюсмейкера краіны. 

"Праз два гады Мінск стане сталіцай Злучаных Штатаў Амерыкі", — пажартаваў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з прамовай на адкрыцці лёгкаатлетычнага матча Еўропа — ЗША 9 верасня. 

Згодна з правіламі матч паміж Еўропай і ЗША ў 2021 годзе павінен адбыцца ў Злучаных Штатах, бо будзе іх чарга праводзіць спаборніцтвы. Аднак беларускі кіраўнік звярнуў увагу, што ў той самы год у ЗША пройдзе чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. А гэтыя спаборніцтвы па правілах сумяшчаць нельга.


Рэкцыя сацсетак была імгненнай:
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі